шае, як гармідар. Але чыннасьць гэткага характару была ўспрынята некаторымі быўшымі маладнякоўцамі не на жарты. Прыкладаў — хоць адбаўляй: і ў паводзінах, і ў творчасьці. У № 237 газэты „Савецкая Беларусь“ за 18 кастрычніка 1925 г. была надрукавана рэцэнзія на № 9 часопісі „Маладняк“ нейкага Я. Кудзера, побач з гэтай рэцэнзіяй той-жа самы крытык зьмясьціў і рэцэнзію на № 6 „Полымя“. І вось — „Полымя“ з-пад пяра крытыка вышла нікудышным, нічога нявартым, хоць вазьмі і выкінь вон. Затое „Маладняк“ аказаўся непараўнанай па якасьці кніжкаю. Што ж акрасьляла яго якасьць? Усё, наогул, а ў прыватнасьці філёзофскія імпрэсіі А. Бабарэ і пад назвай „Вобразы бяз рамак і асадкі“. У гэтых вобразах, па словах крытыка, А. Бабарэка „паказаў шмат таямніц душы чалавека, таямніц сьветабудовы, у аснове якога заложаны не хаос, а гармонія“. Гэтыя імпрэсіі мелі ніжэй паданы канчатак:
|
… Чалавек — |