Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/278

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Страх перад імі да таго вялікі ў Я. Пушчы, ажно ён апэлюе да пачуцьцяў, каб тыя дашчэнту ня стлелі…

Хоча ці ня хоча Я. Пушча (думаем, што хоча), а ў сваёй істоце ён выяўляе тыя плыні ідэолёгічных рухаў, якія шукаюць абмежаваньня ад ідэй рэволюцыі, ад ідэй соцыялістычнага будаўніцтва. З думкамі ды настроямі Я. Пушчы не пабудуем „беларускае пролетарскае літаратуры, на падставе прынцыпаў, вызначаных у рэзолюцыі ЦК ЎсеКП ад 1 ліпня 1925 году“. Пэўней усяго, што гэты матэрыял для пабудовы крэпкіх фальваркаў для заможных мужычкоў… Малодшым пісьменьнікам з Узвышша гэткі матэрыял зусім некарысны для ўзору ў сваёй творчасьці.

Іншага гатунку паднёс матэрыял для першага нумару часопісі свайго згуртаваньня Крапіва. Ці хацеў ён ці не хацеў, а падкрасіў ім аддзел вершаў занадта тлуста. Рэч аб яго байцы „Саромлівы“. Трэба было мець бессаромнасьць рэдактароў, каб дапусьціць гэту байку да друку.

Але — „кожны гуляе з сваёю цацаю“. Тое і тут. Навошта ўступаць З. Бядулі… Праўда, гэта не да жартаў. Крапіва сваёю тлустасьцю лінуў на старонкі „Узвышша“, і пырскамі акрапіў грамаду. Моралі байкі аб хворай грамадзе — гэта ўжо ня сьмешная, а шкодная рэч. Нам ня думаецца, каб здольны вострапёры байкар укладаў у зьмест мораляў свае байкі сэнс, ад якога атрымоўваецца ўражаньне далёка ня ільсьці-