раюцца не адвесьці сваіх тонаў ад агульнага настрою маркатлівасьці. І той і другі памятаюць аб дэклярацыі і ня хочуць ухіліцца ў бок ад яе тэзісаў. Мінулае (1) шчасьце ўшпілілася ў сэрцы юнакоў і ніяк ня пускае ўзьняцца на ўзвышша. Яно затуманіла думкі гэтых песьняроў і спанталыжыла іх у правільнай орыентацыі на жыцьцё:
|
Ах, навошта сягоньня думы, |
Гэтак скардзіцца Сяргей Дарожны на бягучую сучаснасьць. Для яго „адцьвіла радасьць падзей“… думаецца, тых падзей вялікае рэволюцыі, якая павінна была загартаваць маладое сэрца поэты бадзёраю вераю ў сьветлую будучыню. Дык не — некі атрутлівы чарвяк затачыў хлопцава нутро i яму надаўмілася карціна бязвыходнасьці. Толькі цьмянымі плямамі выабражэньне яго шукае ратунку ў нормальнай вобразнасьці жудлівага сказу… Бо „Закружылі, пападалі ніц у пялёстках душы лятуценьні“… Хочацца думаць, аднак, што пералічаных трое