Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/269

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адкідаецца ўвесь дадатны бок літаратуры, як служкі рэволюцыі, служкі соцыялістычнаму будаўніцтву. Гэта, паіхняму, ёсьць абмылковая рэч, „вырашэньне надзенных (аднае эпохі) асабістых задач“ і „задаволеньня сваіх (клясавых, бач) інтарэсаў“. Гэтай „недарэчнасьці“ супроцьставіцца ўзвышаўцамі якоесьці туманнае „мастацтва ўзвышша“, „камандныя высоты“ і інш. гэтаму падобнае. Мастацтва, як мастацтва, адарванае ад жыцьця працоўнае клясы, надклясавае мастацтва з пратэнзіямі на векавечнасьць і прыгоднасьць усім часом, месцам і станам — вось квінтэсэнцыя ўзвышаўскіх імкненьняў, няўдала скомпанаваных у дэклярацыі, дарэчы забранай у лапкі.

*

Стала абгрунтаваўшыся на гэтай дэклярацыі, вывучыўшы яе і прасачыўшыся яе духам, большасьць узвышаўцаў і прыступіла да свае творчасьці.

І што-ж мы бачым, пазнаёміўшыся з іхнімі творамі, зьмешчанымі ў нумары першым часопісі „Узвышша“?

Вось аповесьць З. Бядулі „Салавей“. Першыя тры главы. Асаблівы ўступ, які б'е на орыгінальнасьць і прэтэнцыйнасьць. Далей — сказны, аднастайны манер апавяданьня аб прыгонным часе. Узята панскае жыцьцё ў маёнтку гэтых часоў, на фоне якога разгартаецца песьня — мастацкая чыннасьць салаўя, талентнага самародка-артыстага Сымонкі. Хто такі Сымонка? Вось яго портрэт: „Вельмі жывы хлопчык быў Сымонка, сын Тодара-фурмана пана Вашамір-