Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/262

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЦІ САПРАЎДЫ „УЗВЫШША“ ЁСЬЦЬ УЗВЫШША?

(Па часопісі „Узвышша№ 1)

„Узвышша“, часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі беларускага літаратурна-мастацкага згуртаваньня „Узвышша“ № 1, 1927 г., Менск.

Выйсьце з „Маладняка“ шэрагу беларускіх поэтаў і пісьменьнікаў вясною 1926 году, бязумоўна, было зьявішчам не малога значэньня. Яно тым болей набывала сур‘ёзнасьці, калі разглядалася з боку адбіцьця соцыяльна-клясавай дыфэрэнцыяцыі ў гушчах беларускага насельніцтва.

Апошняя (дыфэрэнцыяцыя) выразна прабіваецца як у горадзе, гэтак, асабліва, і ў вёсцы. Рост накапленьня матэрыяльных сродкаў у асобных грамадках жыхарства ў скутку зацягненасьці новае экономічнае політыкі стварыў буржуя-нэпмана ў горадзе і заможнага ўсталяванага селяніна ў вёсцы. Водлуг матэрыяльнага накапленьня пачалі разгальняцца ідэолёгічныя погляды. Гэта разгальненьне пранізала ўсе бакі беларускага культурнага жыцьця, асабліва востра крануўшы колы маладых беларускіх пісьменьнікаў. Будучы амаль ня ўцалку выхадцамі з