Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/234

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жасьць змаганьня спатыкнулася на суровасьць будаўніцтва. Апошняе праглянула з далёкай далі, з-за сініх небасхілаў. І гэта таму, што ў сваёй цеганіне процэс будаўніцтва заўсёды маруднейшы за пэнт рэволюцыйнага змаганьня і запал, які яно дае, менш разбаўлены гарачым прыскам.

Аркадзь Моркаўка прасачыў паглядам усьцяж доўгага шэрагу гадоў, не ўлавіў канца, дзе-б было яскрава напісана: „стой — гэта дасканаласьць“ і прызадумаўся. Пэўна — уся справа ня ў тым, рашыў ён, што „агонь і кроў паляць архівы, а ў іх здабыткі ўсіх вякоў“, а ў тым, наколькі агонь можа распаліць кроў і пазывы к будаўніцтву новых формаў жыцьця!

Гэтыя апошнія вымаганьні і сумуюць часамі, зрэдку, маладога песьняра. Яны адчыняюць яму іншыя бакі жыцьця, паказваюць яго ў рэволюцыйных буднях, часта ня лёгкіх, ня зырка бліскучых. І перад ім выявілася, што „ня ўся ў кветачках — наша сьцежачка“. Зразумела, калі на гэтай сьцежачцы могуць вырасьці калючкі і палын, то іх не абыдзеш, не ўкалоўшы нагі.

Аркадзь Моркаўка наступае на калючкі і раніць сваё сэрца… Ці моцна? Можа і моцна, але зусім ня так, каб аддаць галоўную ўвагу болі. Не! Ён трымаецца, у асноўным, аднаго правіла, якое кажа:

Працуй, пакуль ня змораны
Агонь тваёй душы,
Пакуль загон няўзораны
Сусьветнае глушы.
(„Полымя“ № 7-8, 1923 г.)