Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/221

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Там —

Скрозь дым і муць, куюць, куюць
Жалеза і чыгун…
А печы дзьмуць — агнём плююць…[1]

„Завод гудзе ў далі ад ніў ды сёл“. Але гэта нічога. Поэту кліча ў завод паравік, яго вабяць машынныя гукі, і ён сьмела заяўляе:

Дзе пануе на вуліцах змрок,
Я прарэжу яго, як маланкай,
Мне падуладны жалеза і ток —
Я прымушу стаць ноч пазаранкам.

Бо ў нашага песьняра адчуваецца ўжо сіла сьлесара-тварца, якая выяўляе незамерлае пачуцьцё свае роднасьці з заводам, з цяперашнім заводам, дзе не нявольнікі капіталу, а будаўнікі працоўнай дзяржавы. Даходзіць да таго, што А. Гурло сазнаецца, што любіць „фабрык пераклічку“:

Люблю я фабрык пераклічку,
Іх раньні гук, — Вядома працы мне прывычка,
Мазольнасьць рук!
Як толькі зьнікне з пазаранкам
Туман і цень,
Машынны зык ляпей шарманкі
Сустрэне дзень… Шчасьлівай долі ў ім надзея
І працы сьпех,
Яго музыкай душу грэю
Замест пацех…
Зброя для рук — мае мазолі,
А жылы — дрот;

  1. „Барвенак“, стар. 206.