Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/196

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шкодзіла думаць аб агульным, аб супольна-людзкім жыцьці. Ці-ж мажліва быць здаволеным самому, калі вакол мукі і бяда вакол „гора пануе“? Душа А. Гурлы не магла гадзіцца з гэтым. Ён уступіў у сьвядомае жыцьцё ў эпоху рэволюцыйнага ўздыму 1905-6 г. г., запаліўся яго ідэаламі, аддаўся яму. А падышлі гады рэакцыі ён перадаўся нацыянальна-рэволюцыйнай справе. Маладая, палкая — гэта справа абурыла яго істоту, завалодала ёю, і поэта глядзеў уперад, поўны надзей і імкненьняў.

Пад шум лясоў,
Пад сьпеў руччоў.
Ляціць душа…[1]

Калі вакола панавала псыхічнае разладзьдзе, а царскае правіцельства спраўляла баль перамогі над працоўнымі гушчамі, А. Гурло пяяў:

Мой сьпеў ня гэтакі жудлівы,
Я ім маркотнасьць адганю!
Я песьняй яснаю, як сонца,
Далёка ў полі адзавусь,
І буду пець і пець бясконца[2].

І ён пяяў. Не глядзеў, што бяда цягне за полу прымушае азірнуцца наўкола. Не глядзеў, як-бы нічога няма. А суцяшаў іншых, супакойваў:

Ня тужы, бядача,
Што сямейка плача,
Стогне, усхліпае —
Бо шмат гора знае.

  1. Маладая БеларусьВершы.
  2. Там-жа.