Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

беларускай літаратуры і беларускаму чытачу многа багатых і цікавых падарункаў. Выходзячы з ацэнкі напісаных ім бэлетрыстычных твораў, — М. Чароту даводзіцца адвесьці зусім асобнае месца ў шэрагу беларускіх прозаікаў. Акрэсьленасьць гэтай асаблівасьці, галоўным чынам, заключаецца ў орыгінальнасьці манеры і формы яго пісьма. З гэтага боку М. Чарот блізка нагадвае нам з зарубежных пісьменьнікаў Іоганэса Р. Бэхера, Л. Сінклера і Джэка Лёндона. Бязумоўна ўсё-ж такі адно, што ў кірунку бэлетрыстычнай творчасьці яму прыдзецца шмат папрацаваць, адначасна і канчаткова вырашыўшы, якому жанру творчасьці аддаць перавагу. Паколькі відаць, М. Чарот паступова схіляецца да прозы, аднак, паколькі вядома, ім пішацца шырока разгорнутая вершаваная поэма „Асінград“, у якой поэта мерыцца намаляваць багаты вобраз новае стадыі ў процэсе соцыялістычнага будаўніцтва Савецкае Беларусі.

Нерасставаньне М. Чарота з вершаванай творчасьцю, зразумела, мае пад сабою грунтоўныя падставы. У агульным зьмесьце сваіх літаратурных дасягненьняў вершаваныя творы пісьменьніка займаюць асноўнае значэньне. Бясспрэчна, што наперад усяго мы і прадстаўляем сабе М. Чарота, як выдатнага таленавітага песьняра, вянком вершаваных твораў якога зьяўляецца поэма „Босыя на вогнішчы“. Загэтым бэлетрыстычныя рэчы яго натуральна адсоўваюцца на задні плян. Маючы гэта на