Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/183

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і гэтым захапіла Андрэя. У гутарцы яна яму паведаміла, што „Галю жыцьцё пакалечыла“ і што „яна кудысьці з гораду выехала“. Была зіма, калі Андрэй напаткаў Галю ў горадзе ў ролі „начнога матылька“. Галя пазнала яго, спыніла і запрасіла зайсьці да сябе. Андрэй зайшоў, загутарыў аб мінулым. Галя прызналася яму, што ёй не засталося нічога іншага рабіць, як рашыцца аддацца простытуцыі. Калі-ж Андрэй умольваў яе кінуць гэта, яна праз сьлёзы казала: „Сілы няма… сілы“.

Увесну Андрэй адным вечарам гуляў з Зосяю ў садзе. Зося расказала яму, што Галя выяжджае ў новы горад „з нейкім новым каханкам“. Пры гэтым Зося перадала Андрэю ліст ад Галі. У лісьце Галя пісала, што ўсё, што было паміж ёю і Андрэем — нельга назваць каханьнем, што яе „жыцьцё пакалечыла“. Андрэй са злосьцю адкінуў ад сябе ліст, а ў яго „галаве шэраю мышкаю прабегла думка, што ён ніколі не пакахае“.

Апавяданьне на гэтым абрываецца. Застаецца ўражаньне, мэрам-бы яно не дакончана. Прычынаю гэтага — тая-ж лёгкая нядбайнасьць М. Чарота да пільнейшае яго апрацоўкі. Але гэта нядбайнасьць уласьціва пісьменьніку ў пачатку яго зацікаўленасьці бэлетрыстычнымі творамі.

Спусьціўшы нейкі час, ён перадумоўвае свае адносіны да прозаічнай творчасьці і наважваецца надаваць ім большае глыбіні і размаху. Мы бачым