Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Баба, а, баба! — загукаў я на жонку: — пячы бліны… госьці ідуць“, апавядае стары дзядуля, укладваючы ў гэтыя словы вялікае замілаваньне да чырвонаармейцаў. Дзядуля разумее ўсё значэньне рэволюцыі, адчувае вынікі яе прыходу і рашуча адмяжоўваецца ад праклятае мінуўшчыны. Дзядулю таксама непакоіць, што „нешта хмурна заўсёды ў тым баку, куды кожны дзень сонца заплывае“… Тут гутарка аб Заходняй Беларусі.

Новэлі „Самалёт“ і „Кірмаш“ малююць сабою абразкі з сялянскага жыцьця, абноўленага рэволюцыяй. Першая паказвае нам настрой сялян вёскі „Веньцяры“ ў момант, калі да іх заляцеў самалёт. Закінутае ў глухі куток насельніцтва Веньцяроў было адрэзана ад усяго сьвету, жыло сваяасаблівым жыцьцём, мірным і спакойным. Самалёт зьявіўся нечаканым госьцем, перапалохаўшы веньцяроўцаў і выклікаўды ў іх вялікае зьдзіўленьне. Яны пачалі разглядаць самалёт і лётнікаў. Апошнія пачалі даваць парады веньцяроўцам, як выйсьці на дарогу новага жыцьця… Парада лётнікаў мела вялікі посьпех, і веньцяроўцы з крыкамі віталі лётнікаў на прашчаньне і беглі ў бок за самалётам.

Як бачым, „Самалёт“ падносіць нам тую-ж думку М. Чарота, якую ён праводзіць у поэме „Чырвонакрылы вяшчун“. Але там яна прыкладаецца да ўсёй зямной кулі, а ў новэлі „Самалёт“ — да адной Беларусі.

Сымболь лётніка, увасабляючага сабою рэволюцыю, ёсьць улюбёны сымболь у творчасьці