Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніцтва. „Беларусь лапцюжная“ — першы абраз гэтага будаўніцтва.

Абедзьве поэмы зьмяшчаюць у сабе паўнату героічнага моманту ў жыцьці беларускага працоўнага народу… і з гэтага боку М. Чарот цесна зьвязвае сваёю творчасьцю пэрыод пасьлякастрычнікавы з пэрыодам нашаніўскім у беларускай літаратуры. Ён, гэткім чынам, зьяўляецца і адным з рэльефнейшых поэтаў кастрычнікавага пэрыоду з боку нацыянальнага аформленьня літаратурнае творчасьці. Апошняе ў вялікай меры ўласьціва нашаму песьняру, надаючы яго творам жыцьцёвасьць, багацьце эмоцый і прыгожасьць пачуцьцёвых уздымаў…

На поэме „Беларусь лапцюжная“ на нейкі час як-бы перапыняецца творчасьць М. Чарота. Пасьля яе пакуль ня вышла ніводнага больш-менш закончана вершаванага твору поэты. Зрэдку то сям, то там друкаваліся паасобныя яго лірычныя вершы, але ў іх нельга знайсьці нічога гэткага, што-б іх высунула з шэрагу перагледжаных намі вершаў у зборніку „Выбраныя вершы“ (выданьне „Маладняк“). Нельга нічога пэўнага сказаць і аб адрыўку яшчэ аднэй поэмы М. Чарота „Атаман“, зьмешчаным у № 1 за 1925 год „Полымя“. Тэма для „Атамана“ ўзята аўтарам ізноў-жа з галіны паўстаньня беларускага працоўнага народу. Магчыма загэтым, што трэцяя поэма на адну і тую, хоць і багатую, тэму на магла з погляду поэты ўнесьці новых мотываў і новага пачуцьця, пакінута няскончанай.