Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І далей:

Ты, Беларусь, нізіны пройдзеш, кручы
І вір жыцьця свайго — пераплывеш.
Лапцюжная! Рады злучыўшы цесна,
Плыві ты ўдаль бурлівай грознай лавай…
Сваёй мужыцкай, сьмелай песьняй
Табе прарочу славу!

М. Чарот сьвядома не аддзяляе сябе ад вёскі. Мы яго стрэлі прадстаўніком яе ў першыя часы яго поэтыцкай творчасьці, мы і праз дзесяць гадоў бачым яго ў тым-жа абліччы. Гэта простасьць (прямота) М. Чарота пуката падкрэсьлівае суцэльнасьць і ідэёва-клясавую існасьць яго індывідуальнасьці. На формаваньне яго соцыялістычных поглядаў, на развой яго рэволюцыйнага пачуцьця цалкам уплыла бядняцкая вясковая „басанож“. Яе і ўзьвёў поэта на п‘едэстал магутнай рухавой сілы ў здарэньнях апошняга дзесяцігодзьдзя.

У адлічча ад плакальнікаў па кулацкім дабрабыце, якое чуецца з нізін „Узвышша“, М. Чарот даў нам героічныя эпопеі рэволюцыйнае, перадавое, бядняцкае вёскі. На долю гэтае апошняе выпала шчасьце памагаць рабочаму стану будаваць новае, соцыялістычнае жыцьцё. Увесь багацейшы зьмест памянёнай місіі, ускладзенай на вясковую беднату, — і дае натхненьне нашаму песьняру для яго сапраўды бурапеннае творчасьці. Тыя ж самыя мотывы яшчэ служаць і падставаю дзеля шчырага прызнаньня поэтаю свае належнасьці да сыноў „лапцюжнае вёскі“. За гэтую вёску ён гатоў памерці, абы „ўваскросла