Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня гледзячы на гэта, ён здолеў цалкам справіцца з тэмаю. „Карчма“, як і іншыя яго творы, вышла суцэльным маляўнічым вобразам. Вельмі трапна зрабіў пясьняр таксама і з тым, што ўвёў у поэму біографічныя рысы. Яны выпучылі нам асобу поэты ў процэсе яго псыхолёгічнага аформленьня… Да-рэчы, умовы, у якіх адбывалася гэта аформленьне, не наводзяць нас на добрыя разважаньні. Прыходзіцца няласкавым словам зьвяртацца да тых абставін, якія акалялі жыцьцё маладога М. Чарота. Але ў тых ці іншых варыяцыях роўна адмоўныя абставіны справоджвалі разьвіцьцё ўсёй дарэволюцыйнай сялянскай моладзі. Рэдкія адзінкі выдаваліся з агульнае гушчы яе, трапляючы на больш роўную дарогу. Аколеньне М. Чарота, нагляданае па „Карчме“, няцікавае. Трэба радавацца, што яно не засмактала ў сваю бросьню будучага поэту, здолеўшага так горача і моцна праклясьці паганае мінулае і гэтак палка апець празрыстае наступнае.

Што датычыцца формальнага боку разглядана й поэмы, то яна, як і іншыя, беззаганна. Болей таго, верш „Карчмы“, паважны, эпічны, вельмі пасуе да апавядальнага тыпу твораў. Слоўнік сакавіты, багаты.

Але ў гэтым кірунку М. Чарот сям-там не саромеецца і перагнуць палку, ужываючы зрэдка мала ўдзячныя выразы, як „дрызну“, „раздавім“ (пляшку), „моўчкі памацае“ і інш. Падобныя эпітэты ды плюс занадта згушчаная фарба п‘янага няўтрыманьня, мэрам-бы знарочыста выпукленага аўтарам, дазва-