Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аб гэтым лёсе, апроч іншых адносін з карчмаром, пясьняр меў блізкія, шчырыя гутаркі. Яны

…часта гаманілі да ночы…
Ну, чаму нешчасьлівы наш край?

Але, заціснуты бядотаю, Шлёма шукаў забвеньня ў талмудзе, які раіў яму карыцца лёсу і марыць аб Палясьціне. Праз гэта не знаходзіў выйсьця сваім думкам і юнак-поэта. Яго настрой зводзіўся к таму, што ў яго:

Шрам — заставаўся на сэрцы,
Шрам глыбокі і поўны крыві…
Загаіць я ня думаю да сьмерці, —
Мужыку дзе там шчасьця злавіць?..

У адказ на гэта мораль Шлёмы даўбіла сваё:

— У цябе калі кіне хто камень —
Падымі і вазьмі ў кішэню.

І поэту здавалася, што „гора, нядолю можна ў карчме пахаваць“. Гэты настрой, захапіўшы ў свае абдымы маладога песьняра, тым з большым эфэктам уступіў месца надышоўшым здарэньням, якія хлынулі на вёску з чуткамі пра вайну.

Вёска ўжо хвалявалася, вышла з каляіны цягучае будзёншчыны і нават

Пра цара хтось размову заводзіць —
Шлёма шэпча: — чаму ён ня здох!

Далей поэта ў сваёй поэме на фоне рэволюцыйных падзей і пасьлярэволюцыйнага мірнага будаўніцтва прапускае перад намі гісторыю існаваньня карчмы і лёсу яе гаспадара.