Карчма, уцягнуўшы яго змалку, дзякуючы бацькавай слабасьці да яе, паміма адмоўнай службы, саслужанай песьняру, мела шмат і дадатных момантаў, зрабіўшых уплыў на яго псыхіку. Наведваючы яе, поэта шчыльна яднаўся з сялянскімі гушчамі, вывучаў іх настроі, недахопы, імкненьні. У карчме Шлёмы пясьняр упяршыню знаёміўся з новым для яго жыцьцём прадстаўніка яўрэйскага насельніцтва на Беларусі, і, нарэшце, дзякуючы карчме, яму трапілася перажыць першае, у даных умовах вельмі каразьлівае, захапленьне каханьнем да карчмарскае дачкі чорнавокае Рахілі, з-за якое
У карчме — піў атруту я чаркай, |
Агульны зьмест карчомнага жыцьця дарэволюцыйнае вёскі, бязумоўна, меў у сабе многа пікантнага і разам шмат сумных асаблівасьцяй. Там быў амаль не адзіны прыстанак заморанага працаю на пана селяніна. У карчме абгаварваліся здарэньні бягучага жыцьця, пытаньні грамадзкіх попытаў. За чаркаю гарэлкі, сьмялеючы, селянін разьвязваў язык і адводзіў душу ў вострых лаянках на сваё існаваньне. Пракідкі карчмар умеў рознымі спосабамі яшчэ болей узбагаціць зьмест гутарак — ён быў граматны і любіў апавядаць вычытаныя з газэт навіны.
Такім чынам, перад поэтаю паўставаў новы сьвет, які цікавіў і вабіў да сябе. Але зразумела, што асноўным момантам у наведваньні карчмы і ў зьмесьце гэтага наведваньня было каханьне поэтаю