Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на якія М. Чарот гвалтоўна нацягнуў імажыніцкай бросьні, многа страцілі ў сваёй моцы і ў сваім мастацтве. Угон за вобразнасьцю, які ў адзін, ліхое памяці, момант захапіў сабою, як ліхаманкаю „Маладняк“, прывёўшы некаторых яго сябраў да шалу, да анормальнасьцяй і да літаратурнага калецтва, М. Чарота ўдзячна абмінуў. Ён застаўся непашкоджаным, чыстым, захаваўшы гэтым сваю сталёвую суцэльнасьць.

IV

Да разгледжаных намі вершаў непасрэдна прылягае другая па тэрміну напісаньня поэма М. Чарота „Чырвонакрылы вяшчун“. Поэта назваў яе „поэмай-фантазіяй“. Надаў ёй асаблівы стыль, адпаведную тэхніцы (процэсу) палёту форму (пабудоўку). Поэма-фантазія „Чырвонакрылы вяшчун“ падзелена аўтарам на дванаццаць частак. Кожная з іх прысьвечана асобным момантам суцэльнае эпопеі палёту чырвонакрылага вяшчуна над земнаю куляю. Чамусьці поэтам гэтай сваёй поэме-фантазіі даны пад загаловак „Палёт першы“.

Няведама, ці хацеў ён працягнуць сваю поэму далей, ці мо‘ прапусьціў уставіць да тае або іншае часткі чарговыя палёты. „Першы палёт“, які абымае сабою ўвесь твор, пачынаецца над Савецкай Беларусьсю. Яго кірунак ідзе праз Заходнюю Беларусь, на Польшчу, Нямеччыну (Рур), Францыю, Алжыр, Амэрыку, Японію, выспу Сьвятое Алёны, Сандві-