Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паўней і глыбей ахарактарызаваў поэму „Босыя на вогнішчы“ т. В. Кнорын у маленькім нарысе, даданым таксама да поэмы, поруч з крытычным нарысам проф. У. Ігнатоўскага.

Тав. В. Кнорын вось што гаворыць аб „Босыя на вогнішчы“: „Босыя на вогнішчы“ — гэта не поэма організаванага гарадзкога пролетарыяту буйных прадпрыемстваў, гэта поэма босых — нашай сялянскай беднаты, нашага поўпролетарыяту і нязначнага (лікам) пролетарыяту. Але на Беларусі гэта і ёсьць самая перадавая і самая революцыйная сіла“. „М. Чарот прачуў і выказаў, як гэтыя босыя падуладаюцца сусьветнаму рэволюцыйнаму руху, дыктатуры гарадзкога пролетарыяту, як іх жыцьцё пачынае бегчы ў новых гарадзкіх рытмах“. У заключэньне: „Вядома, поэма „Босыя на вогнішчы“ павінна быць толькі першым этапам у разьвіцьці беларускай пролетарскай поэзіі і самога поэты, але, як гэткую, яе трэба ацаніць павінным чынам. Мы не сумняваемся, што беларуская пролетарская літаратура ад гэтае поэмы пойдзе далей шпаркімі крокамі“.

Апрача паданых думак а поэме „Босыя на вогнішчы“, знаходзіліся і выказваліся на яе і другія погляды. Сярод апошніх трэба заўважыць тыя, у якіх босыя М. Чарота адносіліся да люмпэн-пролетараў. Падставу гэтым поглядам знаходзілі ў параўнаньнях босых з чыннымі асобамі ў поэме А. Блока „Двенадцать“, у вострых лёзунгах босых, як:

Каго зловіш — разарві,
Хто ня наш — таго даві,