Перайсці да зместу

Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзе-б так выразна выпуклялася пролетарская сутнасьць вялікага Кастрычніка. У вершы „На чырвонай дарозе“ („Завіруха“) М. Чарот падкрэсьліў сілу еднасьці паміж рабочым і селянінам, якія „стары сьвет агнём паляць, руйнуюць і на вогнішчы новы будуюць, панаваць у якім будуць — молат і плуг“. Але ў гэтым вершы няма пакуль тае моцы пераконаньня, няма тае глыбіні і вялікасьці вобразаў, якія перад намі разгарнула поэма „Босыя на вогнішчы“ Болей таго, эфэкт памянёнага вершу аслабляецца частым ужываньнем поэтаю расплыўных тэрмінаў „народ“, „грамада“ ды інш., у якіх клясавасьць сьціраецца. Таксама ім раз-ад-разу падкрэсьліваецца сваё мужыцкае, сялянскае пахаджэньне:

Ведай сьвет, што я сын мужыка-бедака,
Які доўга ў няволі стагнаў[1].

„Босыя на вогнішчы“ правялі мяжу паміж ранейшай і новаю ўстаноўкаю поэты. Поэта пераконана выставіў на пролетарскую сутнасьць у літаратурнай творчасьці сваімі героямі „басоту“, бач, тую сілу, якая ў рэволюцыі на Беларусі адыграла найвыдатнейшую ролю.

Босыя замяняюць песьняру пролетараў у праламленьні беларускіх умоў. Гэта ў вялікай долі адпавядае сутнасьці рэчаў. Маючы пераважна сялянска-гаспадарчы адбітак, Беларусь у гістарычных падзеях Кастрычніка выстаўляла ў першыя шэрагі

  1. Завіруха“, стар. 43.