Гэта старонка не была вычытаная
Праносіцца конніца волатаў-танкаў,
І шумам танкетак заліты прастор,
І нават праменні на аўта-тачанках,
Нібы першамайскага сонца дазор.
І поступам шквалу ідзе баявая
Нязрушнай сцяной маладая Масква,
Ідзе, наступае, і песня ўзлятае
Над краем магутнасці і хараства.
І ў дружбе братэрскай ідуць карнавалам
На сход красавання жыцця і вясны —
Лясы Беларусі і скалы Урала,
І стэп Украіны, і стэп Ферганы.
І крыллямі рэжучы сінюю трасу,
На штурмы высотаў плывуць караблі,
Плывуць дэлегаты рабочага класа —
Надземных совецкіх граніц патрулі.
Чоткая чутна работа матора,
Бясстрашны ў палёце пілот малады.
Хай чуе,
Хай знае,
Хай лютуе вораг, —
Сталінізованы нашы рады!
Май 1933 г.