Перайсці да зместу

Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЦЯНА БЯССТРАШНЫХ

Расце ў вачах людскіх крэмлёўская сцяна,
Праменны дзень яна жалобай засланіла…

Ад края ў край, як гнеў, як рокат перуна,
Грыміць салют над свежаю магілай.
Нясуць Рэспублікі апошні караул…
Як вал, праз Ленінград, ад Менска і Паміра —
Ідзе ў Маскву нястрымны, грозны гул:
— Будзь памяць вечная табе, таварыш Кіраў!

Каля труны твае настаўнік наш і твой
Схіліў чало сваё жалобаю і горам…