Старонка:Угрунь (1927).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Знойдзена радасьць
нязнаных хвілін,

О, воля юнацтва —
пара захапленьняў!
Адвага! Бадзёрасьць!
Вірлівая кроў!

Віюцца за працай
мае лятуценьні,
як чайка над морам,
як сьмелы арол.

Думкі нясуцца,
віюцца вяночкам
часамі бурліва
ўзьнімаюць мяцеж.

Як быццам лісточкі
вясною віюцца,
юнацтвам шчасьлівым
зьвіваючы верш

Сьнежань 1926 г.

|}