Старонка:Угрунь (1927).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прайшлі гады… Народ з няволі выйшаў.
Жыцьцё інакшае спаткала Беларусь.
Але мы помнім, помнім на Лукішках
быў павешаны адважны наш Кастусь.

І сёньня… там… у загранічных ботах,
жандары-найміты крываваю разьнёй,
нашых змучаных братоў за польскі „злоты“
зьвярына к атуюць, накінуўшысь грунём.

Зарасьлі былі сьляды баяр праклятых,
загінуў бляск фэльдфэбельскіх пагон.
А сёньня… там… будуюць казематы!
А сёньня… там… няведамы прыгон!

Па сьпінах мужыкоў ангельскі сьвішча шомпал,
гуляе паншчына — нікчэмны чорнацьвет.
Чаго-ж маўчыць культурная Эўропа?
Крык зьняволеных даносіцца ў сусьвет!

Зноў Лукіскіх камер не хапае,
зноў шляхі афарбавала кроў…
Што-ж паноў разьюшаных стрымае?
Правіць турмамі Пілсудзкі-Мураўёў!

Але шляхі адважнага змаганьня
ня змые паншчына кі учаю крывёй.