Старонка:Угрунь (1927).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРАД БУДУЧЫНАЙ

Ішлі гады. На хвалях мора шквалам
схіляў наш парус раззлаваны шторм.
За валам вал ляцеў на нашы скалы —
разьбіты кідаўся ў падножжа цёмных гор.

А вецер гнаў за валам вал навалай,
схіляў наш парус раззлаваны шторм.

Ідуць гады. І бліжай, з хваляў мора,
агні віднеюцца далёкіх берагоў.
У зьяньні тым, у залатым сузор‘і
ўзрастае будучына, радасьць новых слоў.

Зямля вялікая! Вялікія прасторы —
агні віднеюцца далёкіх берагоў!