Старонка:Угрунь (1927).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

11

Прывучаць мяне сталі да працы,
за шавецкі ўсадзілі варстат.
Стаў я корчыцца, клеіць абсацы,
шнураваць памаленечку стаў.

Незадоўга паслалі вучыцца,
купіў з пераплётам „букварь“ —
стала „молнией“ мне бліскавіца
і „хозяинам“ стаў гаспадар…

Весялей і на сэрцы ў матулі, —
як-ні-як, небайдосуе больш.
Харашэй прыадзелі, абулі,
і ў кішэні зароблены грош.

Меў яшчэ і другі заработак,
быў прыслужнік царквы, панамар…
З папіросай, у лакавых ботах
па нядзелям хадзіў на бульвар