нехаця, яму карцела іншая справа. Гадзін праз дзве работы ён выпраг каня і пусціў на паплавец, а сам, жуючы хлеб, прайшоў сюды-туды паміж узлесных кустоў, а пасля па той бок сцежкі. Ён добра цяпер разгледзеў тое месца над рэчкай, па якім коўзаўся нямаведама чаго ў мінулую ноч. Нічога там цікавага для сябе не ўбачыўшы, ён пайшоў наўскасы лесам, туды, дзе пакінуў на сваім полі ўбіты ў зямлю плуг. Раптам ён убачыў на зямлі, справа ад сябе, бліжэй да дарогі, тое, ад чаго ў яго пацямнела ўваччу і стукнула ў галаве. На зямлі была трохрублёўка. Яна была ўтаптана ў зямлю, толькі край быў відзён. Яна злінялая, парыжэлая, запэцканая. Але выразна відаць, яна нядаўна была новая, не была згорнута. „З тых самых трохрублёвак“. Ён падняў грошы, і падумаў: „трэба няйначай яшчэ знайсці адну трохрублёўку. У якім кірунку яна будзе ляжаць ад гэтае, у той бок трэба ісці, каб напасці на след. Тут мусіць была паміж імі нейкая валтузня. (Дзіва што валтузня, яшчэ і якая! Скончылася забойствам!) Яны гэтыя грошы развалтузілі, растрэслі, а пасля губілі пакрысе, ідучы“. Ён брадзіў доўга і другое трохрублёўкі не знайшоў. Тады ён пачаў так меркаваць: ісці ад месца, дзе ляжаў труп, цераз тыя пункты, дзе я знаходзіў грошы і тады, і сёння. І падавацца далей проста. Гэта будзе патрэбны кірунак“. Памеркаваўшы і азірнуўшыся, ён убачыў, што гэта была, без малога, простая лінія. Было адно нязначнае адхіленне ўбок, якога можна не браць на ўвагу. Лінія была якраз на захад. Раскапаная зямля на былым Скуратовічавым полі была ў баку. „Гэта або была пабочная выпадковасць… але-ж не! І там знойдзены трохрублёўкі. Таго месца не трэба гарнуць у гэтую лінію. Трэба ісці проста. Паспрабуем. Не будзем блытаць самі
Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/162
Выгляд