Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

там непадзелены клін ляжыць, то ўжо і тая людзьмі панагледжвана. Самі здалёк?

— Аж на той бок яшчэ гарадка. Я-ж кажу, я тут бываў. У мяне скрозь знаёмыя трапляюцца. Унь там, куды вы мне паказвалі, то калі ўзяць, здаецца, улева — хутар павінен быць. Я там адзін раз шэсць кажухоў пашыў. От-бо багатыр жыве, братачка!

— Гэта Скуратовіч?

— Але, але, братачка. Успомніў.

— То яго цяпер няма. Быў бандытам і яго — аман.

— У настаксама нейкі бандыт Скуратовіч арудваў, можа гэта з гэтых самых?

— Можа, — холадна паціснуў плячыма малады чалавек, не хочучы ўлазіць у гэтакую гутарку.

— А як-жа! Быў у нас бандыт такі. Чулі пра яго. Назарэўскі з сваім атрадам яго каюкнуў. Пры мне гэта рабілася.

— То вы Назарэўскага ведаеце? — ажывілася жанчына.

— А як-жа! Ён у маёй хаце бываў. Я памагаў яму. Раз мяне бандыты былі засцігнулі ў лесе, я ледзьве вырабіўся. А пасля павёў самаго Назарэўскага на правільную дарогу. Ого, я чалавек бывалы.

— А дзе цяпер Назарэўскі, не ведаеце?

— Як-то не ведаю! Ён цяпер, братачкі вы мае, у нашым горадзе. Чакіст. Быў недзе інакш, а гэта нядаўна прыехаў і там будзе. Сестранё яго малое жыло ў майго суседа, каваля Несцяровіча, больш за год; не было пры кім быць, сам Назарэўскі быў заўсёды ў раз‘ездах. А цяпер можа забярэ брат к сабе. Па-рознаму людзі, братачка, жывуць, як каму спосаб. Ого, Назарэўскі вялікі начальнік. Што захоча, тое зробіць. Я з ім добра знаёмы.