Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Скуратовіча — з тых часоў Кандрат Назарэўскі ў гэтай роднай яму мясцовасці не быў шмат год. І з‘явіўся сюды неўзабаве пасля аграблення тутэйшага раённага банка. Гэта і была прычына яго з‘яўлення сюды.

Адзін раз адказныя работнікі Цэнтральнага камітэта партыі і Соўнаркома радзіліся, каго паслаць у гэты раён. Называлі шмат людзей практычных, выпрабаваных. Кожны з іх мог-бы ехаць пачынаць справу. Усе былі добрыя работнікі. Але раптам адзін з самых адказных у Соўнаркоме сказаў:

— Усе нашы кандыдатуры добрыя, што і казаць. Але ў мяне ёсць яшчэ лепшая. Я ведаю чалавека, які не горшы за кожнага з тых, пра каго мы нядаўна гаварылі. Але адна якасць у яго ёсць такая, якое гэтыя не маюць. Гэта тое, што ён вельмі добра сам ведае ўсю мясцовасць і душу тамашніх людзей. Ён там усё навылет будзе бачыць.

— А дзе ён, гэты чалавек?

— У раёне. З самага канца вайны то на партыйнай, то на гаспадарчай рабоце. Ён прывык працаваць у самых нізах, але маштабы яго работы найчасцей былі вялікія. Ён мае ордэн Чырвонага сцяга за партызанскую работу. У часы партызаншчыны я з ім сустракаўся. У яго хаце я нават хаваўся некалькі сутак па падпольнай рабоце. Ён ні то каваль, ні то на зямлі сядзеў тады. З працы рук так-сяк перабіваўся. У часы акупацыі ён падняў на ногі ўсё наваколле — лясы аж кішэлі партызанамі. Пасля ў яго хаце быў цэнтр, адкуль шло нагляданне за бандытамі. Там тады быў атрад Назарэўскага і ён накіраваў удары атрада туды, куды патрэбна было. З таго часу ён пайшоў на кіраўнічую работу. Завецца ён Антон Несцяровіч.