Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

такія мясціны. Балоты ішлі шырэй, мяняўся характар лясоў. Скуратовіч гаварыў тады Кандрату Назарэўскаму пра асушку балот: „багатыя рабілі-б усё, бедны каля багатага жывіўся-б“. Але да гарадка не зусім востра была выяўлена змена мясцовасці. Па той бок гарадка, на ўсход, адразу лясы драбнелі, каржакаватая хваіна на балоце — панавала ў пейзажы. Далей, пад Дзве-Хаты, лясы зноў рабіліся буйныя, каб траха то нечапаныя. Поле паміж лясоў тут было больш, балота — не ў такой меры, як каля гарадка, але глыбіня і гатунак торфу тут былі ідэальныя. „Чорных вок“ тут было болыш, чым дзе. Усё гэта ўваходзіла ў той глухі раён, у центры якога цяпер быў аграблен банк. Цэнтр гэты быў на поўдзень ад Двух-Хат.

Так што тут была вялікая тэрыторыя, аднавідная сваёй прыродай. Першыя адзнакі яе характару пачыналіся там, дзе быў цяпер знойдзен труп. Яна ішла аж цераз Дзве-Хаты на ўсход і поўдзень.

На захад-жа, ад былога Скуратовічавага хутара, мясцовасць мела ўжо іншы характар. Зямля там была высокая, балот траплялася на многа менш. Там быў свой уклад жыцця. Саматужнага рамесніцтва там было мала, людзі трымаліся найбольш зямлі. Радзіла там інакш, чым тут. Па хутарскіх хлявах там пераганялася збожжа ў свіное сала і на гэтым забагацеў свіны купец Хурс. Скуратовічаў хутар быў як-бы на мяжы гэтых двух мясцовасцей, — тут была пераходная паласа.

У гэтай-жа балотнай мясцовасці было шмат дробных саматужных рамеснікаў, прадпрыемстваў курынага маштаба. Тут і гонту рабілі, і цэглу, і гаршкі, але — дома, у запечку, кожны сваімі двума рукамі, і адгароджваючыся ад суседа. Былі 1 брадзячыя рамеснікі — краўцы, стальмахі. Земля-