Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

валак высахлае лясное старадрэвіны. Яна была ў крыві. Малады чалавек гэтую даўбешку ўбачыў адразу. Ім апанаваў такі жах, што ён кінуўся адгэтуль ходу, адцураўшыся і знойдзенага на дарозе недаломку дугі. Будучы ў гэтай справе нявінны, як ягнё, ён аднак з баязлівасцю думаў, паддаючы ходу: „заявіць ці не? А што, калі падумаюць на мяне? Чорт ім верыў! Няхай лепш хто іншы ўбачыць і заявіць, а мне нашто ўмешвацца, лепш трымацца стараны. А калі хто з-за куста глядзіць? Тады будзе яшчэ горш: бачыў і не заявіў! Пагнала-ж мяне якраз-бо сёння раллю аглядаць!“ Такі кірунак думак паказваў, што чалавек гэты быў сапраўды нявінны тут, але разам з тым, быў, відаць, напалохан жыццём; можа нават з прыглушанай забітай душой. У яго вачах стаяў гэты спушчаны к вадзе з крутога берагу труп.

Але ўжо адышоўшыся крокаў трыста, малады чалавек пачаў спакайнець. Ён пайшоў цішэй і думаў ужо, як ён зараз пойдзе ў сельсовет і заявіць. „От народ кінецца глядзець!“ Такі паварот у думках выяўляў няўроўнаважаную натуру гэтага чалавека. Ён ішоў ужо зусім паволі. От ён убачыў пры дарозе сям‘ю грыбоў.

— Мусіць тут ніхто не хадзіў гэтыя дні, — гаварыў ён сам сабе. — Грыбы пры самай дарозе чарвівеюць. Дзіва што гэтага мерцвяка не ўбачылі дагэтуль.

Прывычка гаварыць самому сабе бывае ў людзей, прывыклых да адзіноты, або адданых ёй сваёй натурай. Малады чалавек вырваў грыбы і панёс іх у руках. Па дарозе адзін грыб вываліўся з рук. Чалавек нагнуўся падняць яго і ўбачыў у сябе пад нагамі грошы — дзве трохрублёўкі, зусім новыя, не зломленыя згортваннем. Радасна