Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЦЭНА ПЯТАЯ

Адбываецца на дварэ альбо на вуліцы. Здалёк чуваць шэйнакатрынка[1]. Праз нейкі час праходзіць з клункам Анжэліна.

Анжэліна (спынілася). Недзе іграюць. Занясу здам работу, вазьму яшчэ і тады, ідучы назад, паслухаю. (Прайшла крыху). Не, гэтаю вуліцаю не пайду. Ня буду глядзець на ляльку. Пайду другою вуліцаю, як казаў мне дзедка. (Пайшла).

Зьявіліся дзьве дзяўчынкі.

1-я (глядзіць у той бок, куды пайшла Анжэліна). Што яна носіць? Я ўжо часта бачу, як яна і туды і назад праходзіць з клункамі. Ідзе, ды ўсё аглядаецца. Нейкая сьмешная.

2-я. Што там сьмешная, мусіць баіцца, каб хто не адабраў.

1-я. А што там вельмі адбіраць, мо‘ якія лахманы. Але давай прабяжым за ёю, паглядзім, куды яна пойдзе.

  1. Сапраўднае шэйнакатрынкі ня трэба. Можна ўзяць якую-небудзь скрынку, абклеіць яе папераю, ці накрыць хусткаю, прырабіць корбачку і круціць, а ў гэты час за сцэнаю будзе іграць гармонік.