Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

напэўна захочаш, каб табе зьнялі месяц з неба.

Дзед. Яна ўжо ня плача, праўда?

Бабка. Што з табою? Спачатку ты хацела гуляць. Мы пусьцілі. Пусьцілі гуляць, дык ёй цяпер, канечне, падавай ляльку. Лажыся спаць, кажу табе, а то мы цябе замкнем і ніколі ня пусьцім на вуліцу. Зараз-жа лажыся.

Дзед. Яна ўжо лажыцца.

Бабка. Ох, як ёй хочацца паставіць на сваім, брыдкая дзяўчынка.

Увайшла маці.

Маці. Яна няшчасная.

Бабка. Мы кажам, каб яна сьціхла, а яна ня хоча, бачыш ты, разбазырала. (Пашла).

Маці. Ну, лажыся-ж, мая маленькая. (Анжэліна лажыцца). Вось так, во малайчына. Дзедка няхай раскажа добрую казку, і ты засьнеш. (Пайшла).

Бабка (з-за шырмы). Анжэліна, сьпі — я табе кажу!

Маці. Ціха, яна ўжо лягла.

Дзед (гладзіць Анжэліну па галоўцы). Так, так. Ішоў па сьвеце адзін чалавек, ідзе, а перад ім лятаюць матылькі. Яму хочацца кожнага злавіць. А ішоў ён не дарогаю, а ўсё блытаўся па розных вузенькіх сьцежках, ну — і заблытаўся. Ды так усё жыцьцё сваё