Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3-я дзяўчынка. Вясна! (Зьяўляецца некалькі птушачак, матылькоў. Зашчабяталі птушкі).

Дзяўчаткі
(разам)

1-я. Чырык-чырык!
2-я. Ціў-ціў-ціў!
3-я. Цюх-цюх-цюх!

(Лёгенька шчабечуць птушачкі, зьвіняць тоненькія званочкі, дзяўчаткі пачынаюць сьпяваць).

Анжэліна, Анжэлінка,
Ты чырвоная калінка,
Бачыш, краскі расквітаюць,
Матылькі вакол лятаюць
І вітаюць, і вітаюць.

Сонца весела устала,
На дварэ прыгожа стала.
Бачыш, краскі расквітаюць,
Птушачкі вакол лятаюць
І вітаюць, і вітаюць.

А дзяўчаткі на лужочку
Навілі сабе вяночкаў.
Анжэлінку ўсё чакаюць,
І сьпяваюць, і сьпяваюць:
Гэй, вясна, вясна!

(Анжэліна павярнулася і махае рукамі, нібы ловіць іх. Дзяўчаткі зьнікаюць. На гэтым месцы зьяўляецца вялікая чорная птушка. Яна кракнула і зьнікла).

На сцэне цямнее