Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пым. Хто ведае, што тут ёсьць, мо‘ тут бан­дыцкі склад; яны, кажуць, некалі тут гойсалі, а мо‘ застаўся знарад з таго часу, як палякі абстрэльвалі нашу вёску.

Крутагор. Нічагусенькі! я бачыў многа знарадаў. Рраз! Вось ён. (Выцягнуў знарад).

Ціхаход. Пачакай, ня выцягвай далей.

Крутагор. Глянь, Ціхаходзе, тут нейкія літары выдзяўбаны.

Ціхаход (радасна). Ой, сапраўды нешта цікавае! (Выцягваюць).

Крутагор (выцірае знарад). Што-ж тут напісана? Чакай, чакай: „адкруці галоўку“. Бачыш, што тут пішацца: „адкруці галоўку“.

Ціхаход. Ага!

Крутагор. Гэта мы зробім (пачынае адкручваць). А ліха на яе, заіржавела.

Ціхаход. Пастукай каменчыкам.

Крутагор. Каб-жа ня выбухнула.

Ціхаход. Не павінна, бо гэта, па ўсяму відаць, ня звычайны знарад. (Крутагор пастукаў і пачынае адкручваць).

Крутагор (радасна). О, падаецца!

Ціхаход. Пайшло?

Кругагор. Пайшло! Чакай, стала.

Ціхаход. Пастукай яшчэ. (Крутагор сту­кае).

Крутагор. Не, не даецца. (Пастукаў яшчэ). Пайшло, пайшло. Гатова! (Крутагор трымае ў руках галоўку, а Ціхаход знарад).