Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лёнька. Ды нічога, — гуляем, хадзілі па полі, а цяпер пройдзем паўз лес — ды дадому.

Пастух. Паўз лес, а праз лес нябось баіцеся?

Крутагор. Мы баімся? Чаго гэта мы будзем баяцца?

Пастух. Ня ведаю мо‘ ваўкоў, а мо‘ бандытаў.

Ціхаход. Дзе тут тыя бандыты?

Пастух. У лесе, дзе-ж.

Ціхаход. Нешта я пра гэта ня чуў.

Лёнька. І я таксама.

Васіль. Ня чуў і я.

Пастух. Бо позна радзіліся.

Крутагор. Чаму гэта вы думаеце, што мы позна радзіліся?

Пастух. А хто-ж, па-твойму, радзіўся ра­ней — ты, ці я?

Крутагор. Вядома, што вы.

Пастух. Дык вось, я і ведаю пра бандытаў, а ты не.

Крутагор. Чуў і я, як яны забівалі людзей, кралі, а іх лавілі.

Пастух. Э-э, гэта што. А скажэце мне, што вы ведаеце пра атамана Грака?

Крутагор. Чулі і пра Грака.

Пастух. Ну, што вы чулі?

Ціхаход. Як я чуў, расказвала мне маці, дык гэта быў добры чалавек, за бедных стаяў ды паноў лупіў.