Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маці. Вядома, што не вярнулі. Пайшлі да папа.

1-ы хлопчык. Эх, якія-ж яны.

Маці. Поп, як поп, а ветрам ад яго іншым дзьме. Разьвёў такую казань, што сяляне нічога не маглі зразумець. Пасьля бачаць, што іх айцец ня туды гне, яны і пытаюць: „Хто табе, чалавеча добры, вось гэтую аксамітную расу справіў?“

Галасы. Ага, ага.

Маці. Гэта, кажа, мне бог даў.

Крутагор. От, жулік!

Усе (засьмяяліся).

Маці. Скідай, кажуць тады сяляне, паглядзім, як ён табе дасьць.

1-ы хлопчык. Садраць з яго!

Маці. Так, і пачалі зьдзіраць. Памялі яны гэтую расу, пакудлычылі папа, пасьмяяліся ды пайшлі.

Галасы (ажыўлена). О, так і трэба.

Няхай не бярэ чужога.
А ён, мусіць, не хацеў аддаваць.
Мусіць, добра пакудлычылі яго.

Крутагор. Шкада, што я ня бачыў.

Маці. Пачакайце. Мужыкі ад папа, а поп да вурадніка.

1-ы хлопчык. Вось як ён?

Маці. Назначылі суд. Назначылі суд і прысудзілі (паўза) вярнуць расу папу.