Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з аднаго боку Волька з сярпом, а з дру­гога Ягорка з молатам, а іншыя за імі з бакоў.

Волька (дэклямуе).

Мы дзеці ўсе
працоўныя.
Адзін з другім
мы роўныя.
Мы будучыны цьвет.

Усе (хорам паўтараюць). Мы дзеці ўсе… і г. д.

Волька. Ня ў шатах мы…

Ягорка. Ня ў золаце…

Волька. З сярпом ў руках…

Ягорка. І молатам…

Удваіх. Збудуем новы сьвет.

Усе (ідучы, паўтараюць хорам). Ня ў шатах… і г. д.

Заслона