Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Анжэліна. Дзедка, даруй мне, я цяпер заўсёды буду слухаць вас. Я з усяе сілы буду працаваць кожны дзень. Я больш ніколі не захачу гуляць, ніколі.

Маці. Эх, праваліся ты, такое жыцьцё! Вось яна, залатая Амэрыка! Каму бліскучая, як золата, а каму гразь на ўсё жыцьцё. Няхай мы душымся за працаю, дык нацевам — яшчэ і дзеці нашы гінуць. (З роспаччу). Бедныя дзеці не павінны гуляць, бедныя дзеці не павінны нічога хацець. Багатыя толькі могуць радавацца, толькі багатым школа, сонца. А нашы павінны толькі працаваць і плакаць.

Дзед. Яна-ж не адна такая.

Маці. Я ведаю, што не адна! У гэтай, жорсткай, дзікай краіне мільёны такіх дзяцей. Мільёны крычаць: ня душэце нас, багацеі, дайце нам сонца, волю! (Дзед са сьлязамі супакойвае Анжэліну).

Заслона