Перайсці да зместу

Старонка:Трактат паміж галоўнымі саюзнымі і ставарышанымі дзяржавамі ды Польшчаю… (1924).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 28 —

з другога боку. Гэтыя Конвэнцыі прыгатовіць Камісія, вызначаная спомненымі Дзяржавамі. У выпадку, калі-б Камісія не дайшла да паразуменьня, спрэчныя пытаньні будуць зараз-жа прадложаны на трацейскі суд (sąd rozjemczy) Лігі Народаў.

ГЭТЫ ТРАКТАТ, якога тэксты францускі і ангельскі будуць абавязваючымі, будзе ратыфікованы. Адтрымае абавязальную моц адначасна з Трактатам з Нямеччынай.

Ратыфікацыя будзе зложана ў Парыжы.

Дзяржавы, ўрад якіх мае прабываньне ня ў Эўропе, будуць магчы абмежавацца паведамленьнем Ураду Францускае Рэпублікі цераз свайго дыплёматычнага прадстаўніка ў Парыжы, што іхняя ратыфікацыя была дана і, ў гэтым выпадку павінны даставіць акт, як толька гэта будзе магчымым.

Будзе зроблены пратакол злажэньня ратыфікацыі.

Францускі Урад даставіцб усім Дзяржавам, якія падпісалі Трактат, копію пратаколу злажэньня ратыфікацыі.

У ДАКАЗ ЧАГО пералічаныя поўпамоцнікі гэты Трактат падпісалі.

Дзеялася ў Вэрсалі дваццаць восьмага чэрвеня тысяча дзевяцьсот дзевятнаццатага