Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАЗЭТЧЫК


Ад самай раніцы, застыўшы ўвесь ад сьцюжы,
стаіць з газэтамі ля крамы на рагу.
Па бруку носіцца, мяцеліцаю кружыць
грукат гораду, звычайны грукат-гул.

Вецер і мароз, ну, проста дух займаюць,
а ён крычыць, схапіўшы бляск навін:
Чан-Кай-шы — нам здрадзіў у Кітаі!
— Кат-Пілсудзкі топіцца ў крыві!..

Над белым горадам зазьзяюць ясна зоркі,
На вуліцах дрыжыць вітрын электросьвет.
З „апошніх вестак“ скруціць ён махоркі —
і дамоў з астачаю газэт.

На печцы цёплай ён журналы разглядае,
ў вочы сонныя залазіць чорны дым,
і векі мёрзлыя спакойна зачыняе:
заўецца сон вяночкам залатым.

А раніцаю зноў — няхай мароз, завея,
няхай трашчыць сівая галава:
у горад сунецца, і сэрца ледзянее,
і зноў за дзень — рубель, а можа два.

1926 г.