Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГОРАД


Горад заўсёды льле гоман, грукат,
топчаш заўсёды ты гоман па бруку.

А ўсё ж такі горад мой родны бушуе.
Люблю я горад, сын родны яму я.

Песьні вучыў нас бурліва-чароўнай, —
горад вучыў жыць бурліва-бунтоўна!

1926 г.