Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРШАМАЙСКАЯ


Дзень Першамая —
заводаў і фабрык!
Дзень Першамая —
бязьмежных палёў!
Сьвята вялікае…
Сонечнай фарбай
сьцелецца радасьць
бальшавікоў!

Дэмонстрацыя
сонцам авіта.
Сонца — лёзунг.
Вясна — плякат.
На сьвяточны зьбіраюцца мітынг
колёны рабочых брыгад.

— Крок за крокам
дружна, з верай,
сіла працы ўперад!
Раз!
Гэта песьня заводаў шэрых
на вітаньні была ў адказ.