На процэсе беларускай сялянска-рабочай Грамады ў Вільні абаронца Сьмяроўскі, руйнуючы тэзісы прокуратуры аб змове, якая нібыта была ў грамадаўцаў, сказаў: — „Магчыма, змова была ў тым, што сьпявалі беларускі гімн. Прокуроры кажуць, што ў гэтым гімне ёсьць вострыя і цьвёрдыя слов“.(„Савецкая Беларусь“, 13. V. 28).
Сілу забраўшы, параніўшы грудзі,
родную мову імкнуцца забраць.
„Сьмяюцца над намі багатыя людзі,
здаецца, панамі іх зваць“.
Сьмяюцца — загнаўшы працоўных за краты,
сьмяюцца — да сьлёз над бядой галыцьбы.
Знаем мы — блізяцца штурмы, расплата,
віхры ліхой барацьбы.
— „Што трэба свабоды, зямлі чалавеку“, —
чуеш гучыць над зямлёю, як гром?
Досыць, даволі! Мы спалі адвеку!
Запалім-жа сэрца агнём!
Бяз хлеба, бяз грошай, нібы ў бездарожжы,
усюды ганяюць, сьмяюцца і кпяць.
— „Мы доўга цярпелі, цярпець больш ня можам,
дык пойдзем мы долю шукаць“.
|