Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Толькі дзеці працы
сёл, мястэчак, местаў —
сілай дэмонстрацый
шлюць свае протэсты.

Хай гучыць нястрымна
глеба пад нагамі:
лепшы сын краіны
сёньня катаржанін!

Хай разьлёгся вужам
дрот, радзіўшы стогны,
Але не, ня здужаць
Беларусь мільёнаў!

Чую я заўсёды,
чую й ня дзіўлюся —
ўзойдзе й там пагода
Савецкай Беларусі.

1928 г.

|}