Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЕЧАР


Слухмяным хлопчыкам прышоў
у горад
вечар…
Веча
зорак
тчэ павуціну сноў.

А ў глухой прасторнай сіні-ўзвышшы
вечар славу нашу
чырвонай ніткай вышыў.

Подых ветру вабіць радасьцю рабочай,
песьні вуліц цешаць штурмам барацьбы.
Сэрца ціха-ціха шэпча мне, прарочыць:
— Хутка мы павінны у Заходняй быць.

1926 г.