Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ФАБРЫКА СЬМЕРЦІ


Краіна, родная! Дарогі крыжавыя,
скажэце гоманам нахмураных прысад:
— Глумілі нас фэльдфэбэлі Pacii,
як быццам поле ў буру буйны град.

Дарыла торбы нам, жабрачыя дарыла
„культура“ чорная разьюшаных баяр.
На струны з нас зьдзіралі нашы жылы,
смакталі кроў памешчык і жандар.

Сьвету яснага ня бачыў край вякамі,
грудзі кволыя сьціскаў халодны мур.
Слова роднае закоўвалася ў камень,
народ наш знаў: турму і сьмертны шнур.

А сёньня… там… у загранічных ботах
жандары-найміты крываваю разьнёй
нашых змучаных братоў за польскі „злоты“
зьвярына катуюць, накінуўшысь грунём.

Зарасьлі былі сьляды баяр праклятых,
загінуў бляск фэльдфэбэльскіх пагон.
А сёньня… там… будуюць казэматы!
А сёньня… там… няведамы прыгон!