Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ну, хто болей? Раз.
Хто болей?
Мы спаткаем
з хлебам-сольлю.
Два! Хто болей?
Выгад плённых
дасьць народзе шматмільённы…

І крычалі, і пісалі,
чаргаваліся, лізалі —
генэралам, дэфэнзывам,
гэтак ласкава-лісьліва.

І…
Ня ўдаўся аўкцыён,
бальшавікі
перайшлі рубікон
апавясьцілі свой закон —
новых савецкіх дзён!

Схавалі клыкі
растаўшчыкі,
адзелі маскі
і… калі ласка:

Адзін стаў палітрукам,
другі галоўнавука;
ды ўсе, як тыя п‘яўкі,
дабіліся спецстаўкі.