Гэта старонка не была вычытаная
крыўдай лёгка сэрца разгнявіць.
Ёсьць-жа людзі з доўгімі вушамі,
дый ці варта толькі гаварыць?!
Няхай туга
зьвіе цябе часамі
ўвечар восені, увечар мітульгі,
тады прыпомняцца,
і жудасна мне стане,
— сьвет забыты, сьвет другі…
Сягоньня — мо‘ таму, што восень
сьцюдзёным сьвістам
ладзіць звычай свой —
крыўду горкую прыпомніць давялося.;
разгулам носіцца імгла бяды былой!
А слова мне
так дорага і блізка;
ў сугуччы гордых слоў
крыляцца дні цяпер!
Са-бра-лі-ся…
Няма гаручай іскры!
Гатовы выкрасьліць любімае мне „Р,.
А хто адважыцца
поэму дзён бурлівых
бяз „Р“ —
сьлюнявасьцю лірычнай апявяць?
Забыліся?
Забыліся, ой, дзі-іва!..