Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАД СЬЦЯГАМ РАДАСЬЦІ


Зьліпае бровы хмар
праменная далонь.
Кладзецца сонца спаць
пад мяккай коўдрай змроку.

Зямля запальвае
на зьмену
свой агонь,
як маці, кормячы
сваім уласным сокам.

Зямля і чалавек!
Штурм розуму і скарб!
Зямля і скарб!
Энергія і згода!

І —
электрычнасьцю
зальлем зямлі абшар —
пад сьцягам радасьці,
пад сьцягам сонца ўсходу.

Угрунь, жыцьцё!
Разгортвай сілы скарб!
Як хвалі радыё
у поступе разьбежным —