Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БАЦЬКАВА РАДАСЬЦЬ


Гэй, шыпі, сьпявай, машына,
весялей гудзі, кацёл!
Сёньня сьвята, сьвята сына —
залічыўся ў комсамол.

Сёньня сходка фаб‘ячэйкі,
хлопцы-проста ў іх агні.
Эх, сталёвая жалейка,
маёй радасьцю зьвіні!

У віхуры, у завірусе
ды фабрычнага жыцьця,
комсамольцам Беларусі
стала роднае дзіця.

І на фабрыцы рухомы
малады мой качагар.
Выбран членам фабзаўкому, —
весяліся ў домне жар!

Бацьку-ж радасьці хвіліна,
ў сэрцы шчасьця сытны стол.
Гэй, шыпі, сьпявай, машына, —
ў тваіх сьпевах — Комсамол!

1924 г.